Рады вітаць @KatiaVarazhun у найлепшай сацыяльнай сетцы.
Кацярына будзе дзяліцца сваімі думкамі пра мову.
Падпісвайцеся на годную беларуску 🙂
Siaržuk
npub1rnky...08sd
ux designer, singer, zen-buddhist, belarusian
Будызм пачынаецца з выдатнага пытаньня — «Як не пакутваць?».
Тут коратка й па сутнасьці тлумачацца асновы будызму.
https://t.co/Za4WYq3Pvb
Распачынаецца новы паганскі год сьвятам Дзяды.
Мы прыгатавалі куцьцю, засмажылі яблыкі ды заварылі чабор з мятай.
Усіх са сьвятам! 

Падтрымайма аўдыёспэктакаль па кнізе “За Летам Ідзе Зіма”.
Прысьвячаецца ўсім падлеткам, апаленым 2020-м годам. Дзецям, якія зьведалі зьнікненьне бацькоў, жах хапуноў і перастрэлак на мірных вуліцах.
Тут можна паслухаць першую частку з 14 —


SoundCloud
За летам Ідзе зіма
Listen to За летам Ідзе зіма by "За летам Ідзе зіма", Алена Церашкова #np on #SoundCloud
«Праблема пунктуальнасці ў тым, што там яшчэ няма анікога хто гэта б ацаніў.»
Franklin P. Jones
Гора-дызайнэры.
Што ня так з гэтым фота? 

1. Зрабіць прыгожы імэйл з пэрсанальным дамэнам hello@siarzuk.com;
2. Далучыць яго ўва Linkedin ды ў рэзюмэ;
3. Зьдзівіцца што гэта не бясплатная опцыя, а каштуе $6/месяц ды адключыць яе.
4. Праз два тыдні зразумець што ўсе патэнцыйныя прапановы па працы больш не прыходзяць.
Давярай Сусьвету й рабі што мае быць.
Мы анічога не кантралюем насамрэч. 

Фут-фэтышызмам у нашай сям'і займаецца толькі кот 🐱
Ты ня зможаш працаваць у Твітэры калі жывеш у Крыме 👌 

Тое ж самае было. https://t.co/xUcWCSVHaJ
Люблю такія вокны. 

Усім чытаць! Зянон выдатны! https://t.co/IbZPv7kxHy
Ютуб неяк крыва апрацаваў першую версію пра дзэндо, таму Я перакадаваў ды запампаваў яшчэ раз.
Цяпер без глюкаў і з Купалінкай у выкананьні будыстаў 😊
https://t.co/M2njBbM7bb 
— Сяржук, ня можна быць такім параноікам і бачыць усюды маніпуляцыі крамлёўскай прапаганды!
Тым часам расейская вікіпэдыя 😂😂😂 

Упершыню ў жыцьці адсьвяткавалі Багач.
🕯️🍞🍏💰 

Першы раз згубіўся Плюс. Хадзіў клікаў яго. Праз нейкі час знайшоўся побач з домам. Дзікі, шыкае на мяне, б'ецца, ледзь загнаў.
Стрэсануў котка й Я.
Думаў абвесткі ўжо раздрукоўваць.
Калі быў у дзэндо, то напісаў амэрыканцам словы «Купалінкі» лацінкаю.
Сьпявалі без праблемаў 😊 https://t.co/tcItcQwn6G 

Нарэшце дабіў пераклад відэа з асновамі мэдытацыі. Буду вядьмі ўдзячны за фідбэк ды пахвалу 😎
Праз тыдзень будзе відэа з маім досьведам у дзэндо. Зараз вазьмуся за яго.
https://t.co/Jms6cKDEyP
