Siaržuk's avatar
Siaržuk
npub1rnky...08sd
ux designer, singer, zen-buddhist, belarusian
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
На лепшым сайце па дызайне знайшоў менскія каруселі для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі як прыклад дрэннага дызайну. image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Адкажыце на пытаньне: «Куды падае адразу твой погляд?» Правільна, на каляровы аганёк. І хто там зусім побач зь ім? Правільна, Бабарыга. І маніпуляцыі ўсюды. Галоўнае — заўважаць. https://t.co/5IHfPrrRC2
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Выпадкова заўважыў у @iXBTgames кнігу "Heta Belarus Dzietka"! image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Сябры, а якія ёсьць варыянты слова "download" па-беларуску ў дачыненьні да файлаў? Ведаю пра "пампаваць", але мне здаецца гэта хутчэй пра вадкасьці. "Загружаць" гучыць як русізм або нешта зьвязанае з вагой/грузам.
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Лепшая гульня для @zaddrot_com. image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Зрабілі традыцыю ладзіць «Вечары Творчасьці» image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Мы жывем у часы татальнага цынізму нават з боку дасьведчаных адукаваных людзей. Толькі што слухаў навіны ад @Luchkov. Той распавядае навіны пра прэзэнтацыі Huawei наконт сьледкаваньня за людзьмі. І тут жа рэклямуе «круты, аўтаномны» гадзіньнік ад той жа кампаніі. 🤦🏻
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Чым больш карыстаюся Chrome ды Chromium-based браузэрамі [па працы трэба яшчэ браўзэраў], тым больш люблю Firefox.
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Вось выдатны прыклад этычнага бізнэсу. Адразу захацелася падпісацца на @LushLtd і паспрабаваць іх мыла. https://t.co/x6jWYEek9L
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Прыдумаў новае слова «Цьвярозум».
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Я: «Сутнасьць штодзённай асалоды палягае ў тым каб кожны момант адчуваўся як частка цырымоніі. Таму варта падтрымліваць парадак.» Таксама Я: [мые кубак у перапоўненай брудным посудам ракавіне каб зрабіць ранішняй кавы, а астатні посуд не кранае, бо «няма часу»] 😅
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Калі вы ловіце сябе на думцы, што хочацца цюленіць, то гэта нармалёва. Зараз максымум пасыўнай іньскай энэргіі ўва ўсім годзе й скончыцца гэтае ў Даўганоч Зімы 21 сьнежня. Раслабляйцеся ды адпачывайце. 🙂
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Пытаньне: «Калі чалавек на мяне падпісаны, то Я не адпісваюся ад яго нават калі хачу?»
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Склаў выраз каторы ўтрымлівае ў сабе 90% таго што Я чую ў звычайных размовах амэрыканцаў: «Oh my god, it's so cold - I was like really freezing. I can't wait for our party in the summer. I will order pizza with cheese as well - so goood.»